Гісторыя Пінска. Першае пісьмовае ўпамінанне пра Пінск
1097 г. - Першае пісьмовае ўпамінанне пра Пінск. Да сярэдзіны ХІІ ст. - Пінск
у складзе Тураўскага княства, адзін з яго важнейшых гарадоў. З 2-й палавіны ХІІ ст. - Горад - цэнтр удзельнага Пінскага княства. Пачатак ХIV ст. - Горад у складзе Вялікага княства Літоўскага.
1396 г. - У Пінску князем Жыгімонтам Кейстутавічам заснаваны касцёл і кляштар
францысканцаў. 1521 г. - Вялікі князь літоўскі і кароль польскі Жыгімонт І Стары перадае Пінск
у валоданне сваёй жонцы каралеве Боне, якая ператварыла княства ў староства. 1539 г. - Пінск становіцца цэнтрам староства.
1566 г. - Пінск - цэнтр павета ў Брэсцкім ваяводстве. 1569 г. - Паводле Люблінскай уніі Польшча і Вялікае княства Літоўскае аб'яднаны
ў федэратыўную дзяржаву - Рэч Паспалітую. 1581 г. - Герб Пінска.
12 студзеня 1581 г. - Пінск атрымаў магдэбургскае права і герб. 1633 г. - У Пінску пачала дзейнічаць брацкая школа. 1648 г. - Пінск захоплены казакамі Багдана Хмяльніцкага. У час асады і штурму
горада войскам Януша Радзівіла загінула больш за 3000 яго жыхароў. Горад моцна
пацярпеў.
25 верасня 1655 г. - У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай ваявода Ф.Валконскі заняў
Пінск. Горад быў разрабаваны і спалены. 1651 - 1675 гг. - У Пінску ўзведзены калегіум узуітаў. Разам з касцёлам
(пабудаваны у 1631-1635 гг.) складаў ансамбль кляштара езуітаў. Май 1706 г. - У час Паўночнай вайны Пінск разрабаваны і спалены войскамі
шведскага караля Карла XII.
1782 г. - У прадмесці Каралін завершана будаўніцтва мураванага касцёла, які
вядомы цяпер як касцёл Карла Бармеуша. 1784 г. - Пінск наведаў кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі,
які прысутнічаў пры закладцы палаца М.Бутрымовіча. 1793 г. - Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай Пінск адышоў да Расійскай
імперыі.
Ліпень 1812 г. - Горад заняты напалеонаўскімі войскамі. Сярэдзіна XIX ст. - Па колькасці насельніцтва сярод гарадоў Мінскай губерні
Пінск дзяліў з Бабруйскам 2-3-е месцы пасля Мінска. 1858 г. - Побач з Ляшчынскім манастыром закладзены гарадскі парк.
1863 г. - Хваляванні ў горадзе ў сувязі з паўстаннем К.Каліноўскага. 12 і 13
ліпеня пад Пінскам паўстанцы атрада Р. Траўгута панеслі цяжкія страты. 1882 г. - Праз Пінск прайшла паўднёвая ветка Палескіх чыгунак. У асяроддзі
навучэнцаў рэальнага вучылішча арганізаваны першы рэвалюцыйны гурток. 1884 г. - У Пінску заснаваны пераходабудаўнічы завод.
8-23 снежня 1905 г. - Усеагульная стачка; адміністрацыйную ўладу ў горадзе
9 снежня ўзяў у свае рукі стачачны камітэт. 1910 г. - У Пінску 36 409 жыхароў, з іх 26 626 - яўрэі. 1912-1914 гг. - У Пінску жыў і працаваў народны паэт Беларусі Якуб Колас.
15 верасня 1915 г. - У час першай сусветнай вайны Пінск акупіраваны нямецкімі
войскамі. 22 студзеня 1919 г. - Часці Чырвонай Арміі і паўстанцкія палкі ўступілі ў
Пінск. 26 верасня 1920 г. - У час савецка-польскай вайны горад захоплены атрадам
Булак-Балаховіча.
1921 г. - Паводле Рыжскага мірнага дагавора тэрыторыя Заходняй Беларусі,
у т.л. і Пінск, адышла да Польшчы. 20 верасня 1939 г. - Часці Чырвонай Арміі ўступілі ў горад. 28-30 кастрычніка 1939 г. - Народны сход Заходняй Беларусі прыняў дэкларацыю
пра ўз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР.
12 лістапада 1939 г. - Сесія Вярхоўнага Савецкага БССР прыняла законы пра
ўз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР.
Пінск становіцца цэнтрам Пінскай вобласці (існавала да 1954 г.). 1940 г. - Утвораны Пінскі раён з цэнтрам у Пінску. 28 чэрвеня, 4 ліпеня 1941 г. - Пад Пінскам адбыліся першыя сутычкі з ворагам
партызан атрада В.З. Каржа.
4 ліпеня 1941 г. - Пінск акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 29 кастрычніка - 1 лістапада 1942 г. - Ліквідацыя пінскага гета. За чатыры
дні гітлераўцы расстралялі больш за 26 тысяч чалавек. Канец 1941 - пачатак 1944 гг. - У горадзе дзейнічала антыфашыстскае падполле.
14 ліпеня 1944 г. - Пінск вызвалены ад нямецка-фашысцкіх акупантаў. 21 ліпеня 1944 г. - У Пінску адбыўся мітынг-парад партызан. Другая палавіна 1944 г. - Пачалі працаваць хлебазавод, мясакамбінат,
малаказавод, арцель "Стаханавец". У канцы 1944 г. у прамысловасці было крыху
больш за тысячу чалавек.
1945 г. - Першую пасляваенную прадукцыю далі фанерны завод і запалкавая
фабрыка. 1963 г. - У горадзе дзейнічала 25 прамысловых прадпрыемстваў. 27 студзеня 1965 г. - Закладзены першы камень на будаўніцтве Пінскага
камбіната верхняга трыкатажу - будучага флагмана лёгкай прамысловасці
Беларусі.
1970 г. - У Пінску 61,8 тысяч жыхароў. 1985 г. - У горадзе адкрыты шахматны клуб. Студзень 1987 г. - Пабудаваны новы аўтавакзал.
1995 г. - Насельніцтва горада склала 130,3 тысячы чалавек. 1997 г. - Пінск урачыста адзначыў сваё 900-годдзе.
2002 г. - адкрыццё помніка партызанам Палесся. 2003 г., июнь - проведение первого съезда ученых - уроженцев Пинска
и Пиншины. 2007 г. - Пінск адзначыў свае 910 гадоў.